Бангалор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бангалор
Bangalore
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1537
Першая згадка
890
Горад з
Плошча
709,5 км²
Вышыня цэнтра
920 м
Насельніцтва
  • 12 327 000 чал. (2020)[1]
Шчыльнасць
7,7 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
80
Паштовыя індэксы
560000–560107[2]
Аўтамабільны код
KA[3]
Афіцыйны сайт
Бангалор на карце Індыі
Бангалор (Індыя)
Бангалор
Бангалор (Індыя)
Бангалор

Бангалор (англ.: Bangalore, кан.: Bengaluru (ಬೆಂಗಳೂರು)) — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр штата Карнатака. Размешчаны на плато Дэкан, у паўднёва-ўсходняй частцы штата, Бангалор — трэці па колькасці насельніцтва горад Індыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасяленне на месцы Бангалора ўзнікла каля 900 да н.э. Сучасны горад заснаваны ў 1537 г. Кемпі Гаўдай, чыноўнікам Віджаянагарскай імперыі. У 1799 г. быў акупаваны англічанамі і інкарпараваны ў склад брытанскіх валоданняў як цэнтр губернатарства. Лічыўся адным з самых «брытанскіх» гарадоў Індыі. З 1947 г. — сталіца індыйскага штата Карнатака.

Сёння гэта істотны прамысловы, навуковы і адукацыйны цэнтр краіны. Асноўныя галіны індустрыі: цяжкае машынабудаванне, аэракасмічная, тэлекамунікацыйная, праграмнага забеспячэння, ваенная. Бангалор называюць «Крэмянёвай далінай» Індыі за яго вагу ў ІТ-галіне краіны. У 2009 Бангалор быў уключаны ў спіс сусветных гарадоў у якасці сусветнага горада тыпу бета («Beta World City»).

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Адна з цэнтральных плошчаў Бангалора мае імя горада-пабраціма Мінска.
  • Палац султана Тыпу (XVIII ст.)
  • Відханасудха, гранітны будынак Сакратарыяту і Заканадаўчага сходу (1956 г.).
  • Батанічны сад Лалбах (1760 г.).
  • Парк Марка Кубона (1861 г.), які займае 121 га.
  • Дзяржаўны музей (1876 г.).
  • Сабор Св. Марка (1812 г.) у стылі неакласіцызму.
  • Царква Св. Андрэя (1867 г.) у неагатычным стылі.
  • Палац Раджбхаван (1831 г.), былая рэзідэнцыя брытанскага губернатара.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]